Previous Next

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на ёй ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. I вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Хацелася б, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю новыя пакаленні.
Гаварыце па-беларуску, бо заўтра наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляйце па-нашаму, каб людзі бачылі вашу вернасць сваёй мове. Размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах — іншыя захочуць адказаць вам тым жа. I не саромцеся недасканалай гаворкі. Мова — жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведайце: учора вы яшчэ не гаварылі па-беларуску, сёння размаўляеце на «трасянцы», а заўтра будзеце гаварыць на чыстай літаратурнай мове. Гаварыце па- беларуску самі і разам з намі.
Квэст-гульня “Беларуская скарбонка або гаворым па-беларуску”.