Літаратурны вечар «А на зямлі яго не згасне свет»

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў літаратурны вечар «А на зямлі яго не згасне свет», прысвечаны да 100-годдзя жыцця і творчасці Івана Мележа.
Пачуеш гэтае шаноўнае імя, – і адразу перад вачыма паўстаюць Глінішчы, Хойнікі, бяскрайняе Палессе з пясчанымі ўзгоркамі і забалочанымі нізінамі, з густым алешнікам і лазняком, з непраходным чаротам і асакой.
Біяграфічны аповяд суправаджаўся паказам урыўкаў з фільмаў, фотаздымкаў і рукапісаў пісьменніка.