Previous Next

Падарожжа ў мінулае "Хата з матчынай душою". Для кожнага чалавека, асабліва вяскоўца, сядзіба — гэта спадчына, зробленая яго рукамі, якую атрымалі мы ад продкаў і якую павінны годна перадаць сваім дзецям і ўнукам.
Пры яркім святле бліскавіцы відаць усё навокал. А пры святле свечкі на покуці ў матчынай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню. Аб гэтым сёння і прайшла гутарка з вучнямі ДУА "Лельчыцкая сярэдняя школа № 2".