“ СЦЕЖКАМІ РОДНАГА КРАЮ”

( эколага -краязнаўчая гульня )

Афармленне: стэнды, плакаты, кн.выстайа.

К.в. “Ой, Палессе мае сінявокае...”

Л.Шкудун

пл.

“У многіх краінах пабываўшы чужых,
Прыгажосці убачыш нямала,
Але лепей старонкі, палеткау тваіх
Прыгажэй яшчэ не сустракала”
Н.Ярэміч

пл.

“На Палессе 

Душою імкнуся,

Дзе гагочуць

У Лельчыцах гусі
I ля Убарці
Хлопаюць крыламі.
Там усё мне
Такое мілае...”

М.Башлакоў

Вядучы: Добры дзень, дарагія сябры! Мы рады вітаць вас сёння на экалагічна-края

знаўчай гульні “Сцежкамі роднага краю”. Многія з вас, рабяты, ужо шмат дзе пабывалі: і на поўдні, і на поўначы, і за мяжой,- але я думаю, вы са мной згадзіцеся, што хараство роднага краю заўсёды найбольш кранае нашу душу. I як бы ў чужым краі не было добра, але заўсёды з цяплом успамінаем родную старонку.

Люблю душой сваю
старонку,
Густыя хвойныя бары
I салаўіны голас звонкі
У белым садзе на гары.

Люблю бялявыя бярозкі
I васільковыя палі,
Блакіт ракі ля '
роднай вёскі

I водар свежае раллі.

Люблю рабінавыя гронкі,
Лугоў зялёных дываны,
Азёры белыя рамонкаў
I мора жоўтай збажыны.

Люблю вясёлыя пралескі,
Старых дубоў
магутны гай.

Люблю красу мясцін
палескіх -
Свой беларускі
родны край.

(Дз.Самойленка)

Вядучы: Сёння мы запрасілі вас, каб разам'прайсці сцежкамі нашагй палескага краю,.з любасцю прыгадаць усё тое, што датычыцца расліннага і жывёльнага свету і нават успомніць гісторыю нашай Лельчышчыны.

Але найбольш адказным будзе падарожжа для дзвюх каманд з класа і класа. Давайце

прывітаем іх. (Прывітанне каманд -дэвіз, назва, капітан).

Гледачы таксама не застануцца ў баку. Калі каманды не будуць ведаць, што адказаць на тое ці іншае пытанне, вы зможаце адказаць за іх. У канцы гульні будзе ўручаны прыз самаму актыўнаму гйедачу. Але адказаць патрэбна не з месца, а толькі тады, калі вам гэта дазволіць вядучы. Таму будзьце, калі ласка, уважлівымі. (Гледачам за адказ жэтон).

Ацэньваць сёння правільнасць вашых адказаў будзе журы ў складзе:...

Выдучы: Увага! Пачынаем эколага-краязнаўчую гульню “Сцежкамі роднага краю”. А каб адправіцца ў падарожжа, спачатку трэба даведацца, якое надвор’е нас чакае. Ітак, першае заданне камандам. Кожнай камандзе я дам па лісту паперы, дзе ў калонках надрукаваны прыкметы надвор’я. У першай калонцы запісаны пачаткі прыкмет, у другой - заканчэнне. Але яны не адпавядаюць адно аднаму. Калі ласка, пры дапамозе стрэлак злучыце кожную прыкмету у адно цэлае. На адказ 1 хвіліна.

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ:

Пеўні спяваюць увечары - на перамену надвор’я.          

Шыбы ў вокнах запацелі - будзе адліга.

Куры рана садзяцца - чакаецца мароз.

Дрэвы хутка скінулі лісце - зіма будзе суровай.

Вераб’і цярэбяцца - будзе пацяпленне.

Май мокры і халодны - год хлебаробны.

Вялікая раса - прыкмета сонечнага надвор ’я.

Ластаўкі высока ў небе - дажджу не будзе.

На дубе многа жалудоў - будзе вострая зіма.

Сабака качаецца - да адлігі, снегу.

Яснае неба зімой - перад моцнымі марозамі.

Кот спіць на печы - дамарозу.

Вядучы: Пакуль каманды думаюць, якое надвор’е нам прадказаць, пытанні да гледачоў. 3 трох выберыце правільны адказ.

А хова прыроды - гэта:

навука

галіна навукі

сістэма мерапрыемстваў 

Які з прадстаўленых прадметаў наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю тым' што ўдзельнічае ў разбурэнні азонавага слоя нашай планеты:

            поліэтыленавы пакет

дэзадарант у аэразолі

шкляны слоік

Што лічыцца самай большай крыніцай забруджвання атмасфернай планеты:

аўтатранспарт

прадпрыемствы цяжкай прамысловасці

сельская гаспадарка

Якую экалагічную праблему нясе спальванне выкапневага (нскопаемого) паліва:

кіслотныя дажджы

гарадскі смог

парніковы эфект

Самай распаўсюджанай і моцнай крыніцай шуму ў горадзе з’яўляецца:

транспарт

прадпрыемствы цяжкай прамысловасці

авіяцыя                                             

Паняцце “мегаполіс” у экалогіі абазначае:

звышгіганцкі горад

кропка высокай скучанасці жывых арганізмаў

кропка самай высокай тэмпературы на нашай планеце

Вядучы: Вось мы з вамі ўжо і ведаем, як вызначыць надвор’е. Можна і ў падарожжа адправіцца. А першая сцяжынка яго пойдзе, канешне ж, па нашых мілых Лельчыцах.

Але найбольш адказным будзе падарожжа для дзвюх каманд з класа і класа. Давайце

прывітаем іх. (Прывітанне каманд -дэвіз, назва, капітан).

Гледачы таксама не застануцца ў баку. Калі каманды не будуць ведаць, што адказаць на тое ці іншае пытанне, вы зможаце адказаць за іх. У канцы гульні будзе ўручаны прыз самаму актыўнаму гледачу. Але адказаць патрэбна не з месца, а толькі тады, калі вам гэта дазволіць вядучы. Таму будзьце, калі ласка, уважлівымі. (Гледачам за адказ жэтон).   

Ацэньваць сёння правільнасць вашых адказаў будзе журы ў складзе:...

 

Лельчыцы...

Дубы наўкол гамоняць,
Рэчка Убарць сінізну нясе,
На світанні ходзяць ціха коні,
Кінуўшы адбітак на расе.

М.Башлакоў

Вядучы: I пытанні наступнага конкурсу так ці інакш будуць датычыцца Лельчыц. Увага каманды, я па чарзе буду задаваць вам пытанні, за кожны правільны адкйз - ачко. .

У памяць абякой падзеіўстаноўлены памятны знаку скверы мікрараёна г.п.Лельчыцы ? (Да 10- годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС)

Як называецца памятнік прыроды рэспубліканскага значэння, частка якога знаходзіцца на тэрыторыіраёна? (Нацыянальны парк “Прыпяцкі”)

Якую траву нельга даваць хатнім жывёлам? ( а)свежаскошаную; б)сухую; в)з гарадскіх газонаў(Трава з гарадскіх газонаў не толькі вельмі забруджаная, але і перанасычаная цяжкімі металамі, якія могуць выклікаць у жывёл сур ’ёрзае атручванне.)        

Хто вышэй і далей скача - коні ці зайцы? (Конь: Рэкорд скачка 2м.47см. Гэта пад коннікам. А без яго конь можа скочыць болей чым на 11 метраў.)

Хто гэта - пасярод двара стаіць гара, спераду вілы, ззаду мятла. (Карова)

Якая ягада бывае чорнай, чырвонай, белай? (Парэчка)

Які снег растае хутчэй - чысты ці забруджаны? (Забруджаны)

Чаму каштаны саджаюць па вуліцах, у скверах, парках? (Ачышчаюць паветра ад выхлапных газаў) 9. Якіярасліны з’яўляюцца лепшымі прыроднымі фільтрамі - ачышчальнікамі паветра? (Таполя, сланечнік)

Чаму сабака ліжарану? (Яна так лечыць)

Якая жывёла лыка дзярэ, а лапці не носіць? (Каза)        

Якая кветкарасце ў садзе, у лесе, у балоце іў сажалцы, а завецца, як цукерка? (Ірыс)

Вядучы: Пакуль журы падводзіць вынікі, з цікавымі фактамі, якія датычацца нашага раёна, вас пазнаёміць бібліятэкар-краязнаўца.

А цяпер давайце паслухаем журы. I даведаемся аб выніках гульні пасля дзвюх конкурсаў.

Вядучы:

Лясная Убарць.

Травы.

Сенакос.

Буслы над поймай, Кветкі і чмялі.

. I над дарогай

Сонны рэп калёс.

Чаго яшчэ

Хацець мне не зямлі?..

М.Башлакоў

Я думаю, вы ўжо здагадаліся, што прыйшлі мы на бераг нашай павольнай Убарці, дзе вакол нас “безліч гаёў, буйных сенажацей раздолле, бязмежныя далі палёў”(У.Лозка). Наступны конкурс носіць умоўную назву “Замарочкі з бочкі”. Кожная каманда выбірае замарочку камандзе- праціўніце.

Хто можа піць нагой? (Жаба)

Хто два разы нараджаецца, адзін раз памірае? (Рыба, птушка)

Якая рыба без лускі (чешугі)? (Сом)

Хто спіць з адкрытымі вачыма? (Рыбы, змеі. Іх вочы не маюць век)

Якая рыба носіць імя чалавека? (Карп)

Якіярыбы зімуюць чарадамі (зграямі)? (Лешч)

Якая рыба адкладвае ікру зімой? (Мянтуз - мянёк-налгім)

Як інакш яшчэ называюць паўзуноў (пресмыкаюіцііхся)? (Рэптыліямі)

Назавіце безногіх яшчарак? (Вераценніца, жоўтапузік)

Назавіце рэптылій і амфібій, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. (Балотная чарапаха, чаротная рапуха - камышовая жаба, мядзянка)

Хто нарадзіўся ў вадзе, а жыве на зямлі? (Жаба)

 

Вядучы: А цяпер, пакуль журы лічыць, зноў пытанні гледачам.

Якія жывёлы спяць з адкрытымі вачыма? (Зайцы)

Адкажыце, дзе радзіма бульбы? (Перу і Чылі)

Што гэта за расліна, якую замочваюць, мнуць, рэжуць, б’Юць? (Лён)

Калі ласка, слова прадстаўляецца журы.

Вядучы: Вось мы ведаем, які лік гульні, і пойдзем далей па сцяжынцы, якая - То зверне ў арэшнік, прапахлы грыбамі, То кінецца ў гай да высокіх дубоў, Што сыпануць на яе жалудамі, То ў бор векавы яна выведзе зноў.

То ціха абкружыць бярэзнік і пожню I спыніцца раптам ля звонкай вады, Дзе выдыхне стому на бераг мурожны I змые з сябе шэры пыл і сляды.

А потым, бадзёрая, выбежыць зноўку, Пакліча у таёмны і шызы прастор. М.Башлакоў

рг Вядучы: Сцяжынка прывяла нас у лес, напоены салодкім водарам кветак і ягад, гаркаватым пахам грыбоў ^улетку. I ў казачны, прыбраны бялюткім іскрыстым уборам узімку. Наступны бліц-гейм пра лес. Камандам па чарзе буду задаваць пытанні. Яны павінны за адну хвіліну даць як мага болей адказаў на іх.

Пытанні 1 камандзе:

Якая расліна дае лепшы мёд? (Ліпа)

Сокам якойрасліны выводзяць бародаўкі? (Чыстацел, падтыннік)

Назва якой расліны звязана са звонам? (Званочак-колокольчнк)

Што зімойробіць вожык? (Спіць)

3 якога дрэва робяць запалкі? (3 сасны)

Якія птушкі да нас вясной прылятаюць першымі? (Гракі)

Якія жывёлы лятаюць? (Кажан (летучая мышь), вавёрка-палятуха (белкн-летягн))

Хто з’яўляецца найбольш небяспечным ворагам тлі? (Божая кароўка іяе лічынкі)
Назавіце самага вядомага грызуна Прыпяцкага нацыянальнага парка. (Бабёр)
Назва якога грыба звязана з назваю харчовага прадукта ? (Маслякі(маслята)) *

Якая птушка нашых хваёвых лясоў самая маленькая? (Каралёк)

Якая птушка да зімы бялее? (Белая курапатка)

Ці заўсёды рак рухаецца назад? (Не. Рак плавае назад, а да ёжы заўсёды рухаецца наперад)

Што кожную зіму губляе лось? (Рогі)

Якая птушка выводзіць птушанят зімою? (Крыжадзюб- клёст)

Ціусе зайцы зімою белыя? (Не, русак - шэры)

Лісты якога дрэва ападаюць зялёнымі? (Алешына (ольха))

Пытанні 2 камандзе:

. Дзе ў коніка (кузнечііка) вуха? (Наназе)

. Якая кветка лечыць сэрца? (Ландыш)

. Які лес шуміць, аякі шапоча? (Шуміць - хвойны)

. Калі цвіце бэз (сгірень)- вясной ці летам? (Вясной)

. Якая ягада замяняе лімон ? (Журавіны - клюква)

.Як даведацца аб узросце спілаванага дрэва? (Па колькасці кольцаў на ствале)

.Якая лясная птушкаробіць гняздо на зямлі? (Пеначка)

. У каго дзіця яшчэ не нарадзілася, а яго ўжо аддалі на выхаванне ? (Зязюлі (кукушкн))

.Які грыб найбольш ядавіты? (Бледная паганка)

.Якія нтушкі на ноч хаваюццау снезе? (Цецерукі (тетерева), рабчыкі)

Н.Якія нашыя птушкі не сядаюць ні на зямлю, ні на ваду? (Стрыжы)

.Цірасце дрэва зімою? (Не)            

.Колькі крылаўу жука? (Дзве пары)

.Якая драпежная жывёла любіць маліны ? (Мядзведзь)

.Якая птушка мае вельмі доўгі хвост? (Сарока)

Іб.Як называюць дарослага дзіка(дыкгій кабан)? (Сякач, вяпрук)

Дзеці якіх жывёл харчуюцца малаком чужых маці ? (Зайчыкі)

Вядучы: Малайцы! Цяпер даём час журы падвесці вынікі. I пытанне гледачам.

Перад вамі здымак расліны. Як называецца гэтая расліна? Што вы ведаеце аб ёй? (Росіца -росянка)

Калі на расіцу сядае насякомае, яно прыліпае да яе і яна яго растварае. Вось як гаворыцца пра гэтую расліну ў Энцыклапедыі прыроды Беларусі.

“Расіца, род насякомаедных шматгадовых травяністых раслін сямейства расіцавых. Вядома каля 100 відаў. На Беларусі 4 віды. Растуць пераважна на балотах, асабліва сфагнавых. Расіца прамежкавая - рэдкі від, трапляецца ў ізаляваных месцах пераважна на Палессі.”

Але расіца і лекавая расліна. Яе ужываюць пры прастудзе і калі выводзяць бародаўкі.

( Слова журы)

Вядучы:

Добра паветра радзімае лечыць,

Спеў салаўя, дзе бруіцца ручэй,

Пошум зялёны бярозак ля Лельчыц,

Позірк дзявочы крынічных вачэй... А.Лозка

Падарожжа наша працягваецца. Але я мяркую, што якое б падарожжа не было, але на прыпынак заўсёды спыняюцца, каб падсілкавацца ці лекавых траў назбіраць. Гэтую адказную справу у нас будуць выконваць капітаны каманд. Кожнай камандзе лісты з адлюстраванымі на іх ядомымі раслінамі і не ядомымі. Капітаны павінны з іх выбраць малюнкі тых раслін, якія можна ужываць як ежу. На гэтае заданне вам 5 хвілін, але увага, калі ласка, не блытайце ядомыя расліны з лекавымі.

Расліны і грыбы, прапанаеаныя гульцам:

Арэшнік ці лешчына (ядомы арэх)

Дзьмухавец (ябомы, лісце -у салат, корні як сурагат кофе)

Суніцы (ядомыя)

Маслякі (ядомыя)

Мухамор (ядавіты)              

Скрыпень (ядомы - высушанае лісце заварваць як чай)

Воўчае лыка (ядавітае)

Варанец чырвонаплодны (ядавіты)          

Чарніцы (ядомыя)

Кісліца (ядомная - лісце ў супы, на салату)

Крапіва (маладыя парасткі выкарыстоўваюць у ежу)

Ядавітыя грыбы

Святаннік (ядомы, гарбата)

Лопух (карані ядомыя ў вараным, смажаным, печаным выглядзе)

Брусніцы (ядомыя ягады)

Хвощ (не прыдатны ў ежу)

Чаррамша ці мядзвежы часнок (ядомы ў салату)

Падтыннік (не прыдатны ў ежу)

Бяссмертнік ( не прыдатны ў ежу )

Ядомыя грыбы

Вядучы: Пакуль капітаны заняты, мы прапануем гульню для гледачоў “Хто спрытнейшы”. Патрэбна двое жадаючых. Вось перад вамі баначкі з фасоляю і гарохам разам. Хто хутчэй адбярэ паасобку фасоль і гарох, той і пераможца.

(Ідзе гульня)

Малайцы, спрытныя. Капітаны аддаюць свае лісты журы, і пакуль яны лічаць, пагуляем яшчэ. Да мяне сюды трэба яшчэ два удзельнікі ад гледачоў.

Вось такое заданне: Я кожнаму па чарзе буду называць прадукты. Ваша задача сказаць, што гэта. Напрыклад, малако - напітак, карась - рыба, грэчка - крупа. Зразумелі? Ітак, пачынаем.

1

Артышок (агародніна)

Фісташка (арэх)

Хурма (фрукт)

Баклажан (агародніна)

Боб (агародніна)

Брусніцы (ягада)

Бычок (рыба)

Бужаніна (мяса)

Вінаград (ягада)

Вобла (рыба)

Вішня(ягада)

Рыс (крупа)

2

Квас (напітак)

Кефаль (рыба)

Ківі (фрукт)

Буякі (голубнка) (ягада)

Індычка (ындейка) (птушка)

Клубніцы (ягада)

Лімон (фрукт)

Смаржок (сморчок) (грыб)

Сцерлядзь (рыба) ІО.Рэдзька (агародніна) П.Рабчык (птушца)

12.Проса (крупа)

Вядучы: Вось як весела мы з вамі пагулялі. А зараз давайце паслухаем журы. Слова журы.

Вядучы:

Зорак яркіх з неба не хапаю,
I промняў з сонца не лаўлю,
А зямлю палескую пазнаю
I заўжды любіла і люблю,
Праз жыццё зямліцы роднай песня
У дзявочым сэрцы ў мяне,
А жаўрук-спявак у паднябессі
Мне даскава, ціха падпяе.

А.Гайкевіч

У нашым падарожжы застаўся апошні конкурс - “Гумарыстычны”.

Пытанні па чарзе будуць заданы камандам. За кожны правільны адказ адно ачко.

Гумарыстычныя пытанні:

Як далёкаможна зайсціу лес? (Толькі да сярэдзіны, а далей ідзешужо з лесу)

Ці можа барсук залезці за шышкамі на сук? (Не)

Ціможа дрозд адмарозіць хвост? (Не, ён зімуе напоўдні)

Ці можа кулік прыкусіць сабе язык? (Не, у птушак няма зубоў)         

Што будзерабіць варона, калі пражыве тры гады? (Будзе жыць чацвёрты)

Якія ласкі небяспечныя для хатніх птушак? (Ласкі-жывёлы, якія нападаюць на курэй)

Ціможа сазан забраццаў акіян? (Не, гэтарачнаярыба)

На якое дрэва сядае варона ў час дажджу ? (На мокрае)

Што за трава, якую ведаюць і сляпыя? (Крапіва)

Ніхто не пужае, аўся дрыжыць? (Асіна)

Якая ніць у прыродзе самая тонкая? (Павуціна)

Ці касы заяц? (Не)

Шторэдзькі не саладзей? (Хрэн)

Хто спіць уніз галавою? (Кажан (летучая мышь))

Шторасце вяршыняйуніз? (Сасулька)      

Якое дрэваразу год прыбіраюць? (Елку)

Апошні месяц года. (Снежань)

Ад чаго качкі плывуць? (Ад берага)

Хто ворагмышы? (Кот)

Рознакаляровыя грыбы. (Сыраежкі)

Вядучы: Вось і зададзена апошняе пытанне. Хто ж у нас пераможца? Давайце дамо час журы падлічыць вынікі нашае гульні. А я тым часам назаву вам прозвішча паэтаў, чые вершы сёння прагучалі:

Самойленка Дзмітрый

Башлакоў Міхась Захаравіч

Лозка Алесь Юр’евіч

Гайкевіч Алена Пятроўна

Хачу затрымаць таксама вашу ўвагу на зб. “Натхненне”. Гэта першы зборнік вершаў паэтаў Лельчыцкага краю. Знайсці яго вы можаце ў нашай бібліятэцы.

Куды б я ні ехаў,

Куды б ні ішоў,

Ляцяць мае думы

Да родных краёў.

Сасна пры дарозе,

Бярозка ў вадзе.

Такой прыгажосці

Не знойдзеш нідзе.

Напевы жалейкі

I спеў салаўя –

Няма цябе лепей,

Радзіма мая.

В.Лук’яненка (Буйнавічы) 

Вядучы: Настаў час даведацца імёны пераможцаў. Слова журы.

(Журы ўручае падарункі камандзе-пераможцы, удзельнікам каманд і самаму актыўнаму гледачу.) Чытальнік:

Сярод верасаў,

Багну і чабору,

Сярод галасоў Птушынага хору,

Чароту, імхоў I тонкіх бярозак, .

Чарніцы кустоў         '

3 галіначак-розак,

Дзе скрып жураўля,

Дзе клёкат бусліны,

Дзе спеў салаўя

I водар маліны,

Дзе хлеб-каравай

3 бярозавай дзежкі,

Красуецца край,

Край наш Палескі.

А.Лозка