История Лельчицкого района
Наш родны Лельчыцкі край. Адзін з прыгажэйшых куткоў Беларускага Палесся. Зямля нашых продкаў. Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі – самае дарагое, самае блізкае: прыгажуня Убарць, запаветныя грыбныя і ягадныя мясціны, прыгожыя хвойныя бары, зялёныя дубравы. Нездарма герб нашага раёна ўпрыгожвае дубовы вянок – сімвал нашых векавых дубраў і знакамітага цара-дуба. Усё гэта – наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.
Багата лельчыцкая зямля і слаўнай гісторыяй. Яна не была літасцівай да лельчукоў, пакідала свае жорсткія сляды. Шмат варожых нашэсцяў зведаў гэты край. Але самым суровым выпрабаваннем стала Вялікая Айчынная Вайна.
Шмат цяжкасцей дасталася на шляху развіцця нашаму раёну. Але ж ён устойліва рухаецца на перад. Зараз у Лельчыцах насельніцтва складае звыш 12 тысяч чалавек. Пражываюць тут і Беларусы, і Расіянне, і Украінцы, і іншыя народы. Наш край ганарыцца славутымі землякамі: Дрынеўскі М.П. – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь; Сыдзько М.П. – Герой Савецкага Саюза.
Горад упэўнена рухаецца наперад. Будуюцца новыя дамы, школа, міліцыя, упарадкоўваюцца вуліцы. Радуюць фантаны, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, новы сквер.
Аб Лельчыцкім краі шмат напісана вершаў, паэм, кніг, карцін. Як казаў вядомы беларускі паэт Пімен Панчанка такія словы пра наш край:
“Тут у Лельчыцах сэрца лечыцца…
Век хадзі і любуйся…”
Нам ёсць кім і чым ганарыцца. Хараство Лельчыцкай зямлі і раней, і зараз вабіць майстроў слова, жывапісцаў.Наша зямля ўзгадавала сваіх вучоных, пісьменнікаў, артыстаў і іншых творчых людзей.У першынню Лельчыцы ў пісьмовых крыніцах успамінаюцца ў 1569 годзе. З гэтага часу яны вядомы, як мястэчка Мазырскага павета, Мінскага Ваяводства, Вялікага Князства Літоўскага. Але існуюць сцвярджэнні, што пасяленне Лельчыцы існавала яшчэ ў ХV ст.. Царствам лясоў, балот і туманаў называлі ў далёкія часы беларускае Палессе – гэта сумны, бязлюдны, адарваны ад усяго свету край. Лельчыцы маюць славутую гісторыю. На працягу стагоддзяў на тэрыторыі праходзілі самыя розныя падзеі, якія аставілі добры і трагічны водбліск. Нашу зямлю не мінавалі і цяжкія войны. Чорным крылом у 1986 годзе кранулася яе чарнобыльская трагедыя. Але Лельчыцы ўпэнена рухаюцца наперад і, супраць усім цяжкасцям, набіраючы хуткасць на шляху да дальнейшага развіцця.
Палескі край… Кладоўка падземных багаццяў, лясных скарбаў і каласістых ніў. Ён жа – своеасаблівы музей прыгажосці і крыніца духоўнай творчасці. Вось чаму такі багаты фальклор раёна, у тым ліку на паданні і легенды, якія бытуюць на нашай зямлі. Яны займаюць значнае месца сярод жанраў вусна-паэтычнай творчасці.
Ёсць сваё мінулае, свая сівая легенда і ў нашага пасёлка. Пачатак гісторыі кожнага мястэчка ідзе з часу яго заснавання, альбо, інакш кажучы, з назвы. Яна ў Лельчыц (першапачаткова Ленчыцы) носіць у сабе загадкавы характар. Чаму нашы продкі назвалі пасёлак менавіта так? Адзінага адказу на гэтае пытанне няма. Існуе некалькі гістарычных, навуковых версій меркаванняў. Але самай распаўсюджанай сярод лельчукоў з’яўляецца лягенда пра Лену Чыцкую. Яна бытуе з даўніх часоў.
Нашы продкі-палешукі калісьці з’яўляліся ўласнасцю графа Чыцкага. Ён быў багаты. Дзесяткі тысяч дзесяцін зямлі меў на Украіне і ў Беларусі. Славіўся граф і сваёй жорсткасцю. Аднойчы да яго прыехаў у госці ваевода з Брэста. Прыглянулася яму дачка графа Алена. Папрасіў ваявода яе рукі. Чыцкі таксама быў не супраць парадніцца з ваяводай. Але супрацівілася дзяўчына. Раззлаваўшыся бацька і аддаў загад адвесці дачку на Палессе ў глухую вёску. Калі Алена пазнаёмілася з ёю, людзьмі, то сказала “глухамань”. І вось аднойчы прыехаў у вёску граф, а з ім ваявода. Бацька абвясціў:”З сённяшняга дня – ваявода твой муж!”. Але ж дзяўчына зрабіла свой выбар: лепш смерць, чым замужжа з нялюбым чалавекам. Алена кінулася ў рэчку і ўтапілася. А граф загадаў будаваць царкву на тым месцы, дзе стаяў дом, вёску перайменаваць у памяць пра дачку Ленчыцамі.
Другая лягенда паведамляе пра ляснога бога Леля.
Калісьці, шмат гадоў назад, у час мангола-татарскага нашэсця, пачалі ворагі шукаць у лясах сярод бясконцых балот, быццам бы схаваны там залаты лік (гэта значыць сонм) Леля, ляснога бога. Тры гады шукалі, рыхтавалі ўсё новыя атрады – адны на конях, іншыя – на чоўнах. Аднак танулі баскакі-татары ў бяздонных прорвах, або былі бітыя рускімі войнамі. І адступалі ворагі, і паўтаралі імя ляснога бога – “Лельчы, Лельчы…” Так і стала называцца тое месца, дзе спынілася варожае войска, - Лельчыцы.
Знаходзiцца на левым беразе ракi Убарць, на паўднёвым усходзе Палесся", - радкiБеларускай Савецкай Энцыклапедыi паведамляюць пра гiсторыю гэтага палескага кутка. Не шмат звестак, якія б адлюстроўвалі жыццё тутэйшых жыхароў у мінулым, можна знайсцi i ў iншай літаратуры.
Наш пасёлак славіцца добрымі справамі і цудоўнымі людзьмі. Нам ёсць кім і чым ганарыцца. Лельчыцкая зямля ўзгадавала сваіх вучоных, пісьменнікаў, артыстаў, генералаў, герояў, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў, заслужаных работнікаў і іншых працавітых і творчых людзей. Яны - гонар нашай зямлі. Гэта: Канопліч П.І. – Герой Сацыялістычнай працы, Капыловіч М.Ф. – член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года, Колас І.А. – Герой Расіі, член Саюза пісьменнікаў, Шыбут П.У. – паэт БССР. Заслугоўваюць увагі і нашы настаўнікі: Курдо М.В., Некрашевіч М.Д..
Багаты і слаўны наш самабытны край народнымі талентамі. Многія ведаюць спевакоў з Лельчыц, Тонежа, Дзяржынска, Глушкавіч, Слабады і іншых вёсак. А колькі ў нашым раёне юных зорачак, у якіх яшчэ ўсё наперадзе!
Разам з усёй краінай перажывала цяжкій час і насельніцтва Лельчышчыны. Савецкая улада на тэрыторыі Лельчыцкага раёна была устаноўлена ў канцы лістапада 1917 года. Але спатрэбілася больш як два гады, каб адстаяць яе ў жорсткай барацьбе з інтэрвентамі і белагвардзейцамі. З лютага 1918 года па лістапад 1918 раён быў у зоне акупацыі германскіх войск, а пасля кароткага перапынку з сакавіка па ліпень 1920 год ў краіне гаспадарылі польскія легіянеры. Але потым мірнае жыццё было недоўгім. У сувязі з падыходам банд Булак-Балаховіча Лельчыцкі рэўком і іншыя ўстановы 9 лістапада 1920 года эвакуіраваліся ў раку Убарць у напрамку вёскі Буйнавічы. Дарога на Мазыр была перарэзана. Таму калона рушыла на Каралін, Нароўлю, Хойнікі, Брагін да Лоева, дзе члены рэўкома дазналіся, што Мазыр заняты чырвонаармейцамі. Праз Рэчыцу валасны рэўком вярнуўся ў Лельчыцы, дзе прыступіў да выканання сваіх абавязкаў. У час ад’езду рэўколма ў Лельчыцах распараджэнні 172-й брыгады 58-й стралковай дывізіі быў створаны часовы валастны рэвалюцыйны камітэт у складзе Арцемчука (старшыня) і Чараповіча (сакратар).
Лельчіцкі валастны камітэт як грамадзянская ўлада прыступіў да работы 5 снежня 1920 года. Яго ўзначальваў І.Янкавец, членамі камітэта былі А.Журовіч і М.Таргонскі. У склад воласці ўваходзілі 19 сельсаветаў, на тэрыторыі якіх былі 53 населеныя пункты. З насельніцтвам 10120 чалавек. У гэты час у воласці была створана адна партызанская ячэйка, якая налічвала 6 камуністаў.
У 1920 годзе завяршыліся ваенные дзеянні на тэрыторыы Беларусі, у тым ліку ў Лельчыцкай воласці, часцы Мазырскага павета. Але становішча працягвала заставацца вельмі складаным. Край быў разбураны, разрабаваны. У жорсткай кравапралітнай барацьбе была абаронена савецкая ўлада. 1921 год прынёс мір. 18 красавіка ў Рызе паміж Савецкай Расіяй і Польшчай быў заключаны мірны дагавор. Лельчышчына разам з усёй краінай прыступіла да аднаўлення пазбуранай вайной гаспадаркі, да ажыццяўлення сацыялітычных пераўтварэнняў.
Насельніцтва Лельчыцкай воласці, і без таго нешлатлікае, істотна скарацілася падчас войнаў. Але ўжо з 1920 года яно хутка расце. Так за другую палавіну 1920 года нарадзілася 26 чалавек, памерла 2. Асноўным заняткам з’яўлялася земляробства, крышку жывёлагадоўля. Заводаў і фабрык не было. Мелася невялікая колькасць млыноў. Вяскоўцы падраблялі пляценнем кошыкаў з лазы, лавілі рыбу. Дапамагала і пчалярства. У 1926 годзе поводле данных Наркамата фінансаў СССР прыбытак у Мазырскім павеце складаў адну гаспадарку. Сеялі пераважна жыта, крышку пшаніцы, а таксама проса ды траву: канюшыну, цімахвейку і інш. Апроч прадуктаў, што ішлі на продаж, селянская гаспадарка атрымлівала ад скаціны гной, гэтак патрэбны для не вельмі багатых лельчыцкіх грунтоў. З 1923 года паступова павялічваецца колькасць хутароў. Што да калектыўных гаспадарак, то гэты працэс у воласці разгортваўся вельмі магутна. З’явіліся арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Асноўныя з іх былі арганізаваны тутэйшым яўрэйскім насельніцтвам як падмога да сваёй рамеснай гаспадаркі.
Адной з асноўных задач народнай улады з’явілася ліквідацыя непісьменнасці. 24 ліпеня 1921 года з’ездам Саветаў Лельчыцкай воласці была прынята пастанова “Аб адкрыцці школ і ліквідацыі непісьменнсці”. У ёй, у прыватнасці гаварылася: “Прыняць меры да адкрыцця ў кожнай вёсцы школы, абсталяваць такія з мясцовых сродкаў”. А тых матэрыялаў, якіх у сялян не маецца, прасіць Мазырскі павет дастаць. У воласці адкрыліся хаты-чытальні, школы, якія размяшчаліся ў сялянскіх хатах. Па вечарах сюды прыходзілі дарослыя, каб вучыцца чытаць. За кароткі тэрмін у шэрагу насялённых пунктаў Лельчыцкай воласці, а потым раёна было адкрыта некалькі новых пачатковых школ. У першай палове 30-х гадоў у Лельчыцах пачалі ўзнікаць дашкольныя ўстановы. Часцей за ўсё садкі былі сезоннымі і працавалі ўлетку. Загадчыца адной з першых такіх дашкольных устаноў была Марыя Канстанцінаўна Зуевіч.
У 1929 годзе ў Лельчыцах быў створаны першы калгас “Чырвоны араты”, цяпер імя Леніна. У 1933 годзе амаль усё насельніцтва аб’ядналася ў калгасы. Былі створаны Лельчыцкая і Буйнавічская МТС, якія аказвалі каляктыўным гаспадаркам дапамогу машынна-трактарным паркам. Да 1940 года калгасы раёна як і ўсёй рэспублікі, дабіліся поспехаў у развіцці грамадскай вытворчасці: значна пашырыліся пасяўныя плошчы, павысілася культура земляробства і ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур, умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база, павысілася прадуктыўнасць форм. Вялікія перспектывы адкрываліся перад працоўнікамі раёна і ў наступныя гады. Іх мірнае жыццё і стваральная праца былі перапыняны вайной.