Лельчицкий край в литературе

                                                                               

 Убачыць або пазнаць свой край магчыма ці
сваімі вачамі, ці з дапамогай кнігі.
М.Ламаносаў

      Даўно ўсім вядома, што літаратура – першааснова, хлеб культуры і мастацтва. Без літаратуры няма тэатра, кіно, эстрады, таму, што без вершаў няма песні, без сцэнарыя няма фільма і г.д.
      Менавіта пісьменнік натхняе ўсіх тварцоў і дае глебу для рэалізацыі іх натхнення. Чытачам ён дае асалоду, а сваёй краіне – пашану і гонар. Але, у сваю чаргу, і пісьменнік таксама павінен чэрпаць дзесьці натхненне…

Лельчыцы гояць,
Лельчыцы лечаць,
Лельчыцы вабяць душу…
Г.Говар
"Лельчыцы вабяць душу…»


       Менавіта ў маляўнічых краявідах Лельчыцкага раёна, у яго самабытнай культуры чэрпалі натхненне многія творчыя людзі мастацтва і літаратуры. Прыкладам гэтаму служыць хаця б той факт, што менавіта на Лельчыцкай зямлі былі створаны адна мастацкая і каля 10 дакументальных кіналент.
     Хараство нашай прыроды, а таксама цікавыя факты гісторыі нашага краю знайшлі адлюстраванне і на старонках вядомых твораў мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, а працавітыя і сумленныя людзі-нашы землякі, сталі прататыпамі герояў гэтых твораў. І менавіта тады ахопвае сапраўднае пачуццё гонару за свой край, калі сустракаеш на старонках савецкай, сусветнай класікі мастацкай літаратуры знаёмыя прозвішчы, імёны, родныя геаграфічныя назвы.
      І першы твор, аб якім хочацца пачаць свой расказ пра Лельчыцкі край – гэта аповесць Э.Скобелева «Хрысціна».
      Краем «легенд, адвечных песень – казак» назваў Беларусь Паулюк Трус.
    На Лельчыцкай зямлі таксама бытуе мноства легенд і паданняў, у якіх паказана наша гісторыя, культура, быт. Менавіта з паходжаннем назвы Лельчыцы звязана адна з легенд, якую мы сустракаем на старонках аповесці.
     Гэта аповесць аб простай беларускай жанчыне Хрысціне, аб яе нялёгкім лёсе. Аказаўшыся на старасці гадоў у доме састарэлых, Хрысціна ўспамінае падзеі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннае жыццё, а таксама родны дом, сваё каханне. І вось, апісваючы ранейшае месца жыхарства галоўнай гераіні аповесці, аўтар робіць спасылкі на апісанне вёсак Лельчыцкага раёна. Аб гэтым можна меркаваць па той прычыне, што тут у апісанні ёсць і «Красавица-Уборть», якая «щедро питает раздольную Припять…», а таксама ёсць такія словы «…А ещё через день двенадцать мужчин побрав торбы пошли в упомянутые не к добру Лельчицы, откуда повела их дорога через Мозырь до Гомеля…»
      Ну ,а самае галоўнае тут гэта тое, што чытачы могуць прачытаць легенду аб узнікнавенні назвы Лельчыцы. Увогуле, калі чытаеш гэтую кнігу, адкрываюцца такія родныя сэрцу малюнкі жыцця палешукоў. 3
    Да паходжання назвы Лельчыцы самыя прамыя адносіны мае і шэдэўр сусветнай класікі – гэта гістарычны раман Г.Сенкевіча «Крыжаносцы».
    Ва ўсякім выпадку, менавіта так лічыць вучоны-тапаніміст А.Рогалеў. У гэтай кнізе згадваецца нейкае мястэчка Ленчыца. Ленчыца і на самой справе існуе ў Польшчы паміж Серадзем і Полацкам. Падзеі ў рамане адбываюцца ў 15 ст., таму сваю версію А.Рогалеў тлумачыць тым, што «…пасля аб’яднання Літвы і Польшчы ў 1836 годзе значна ўзмацніліся каланізацыйныя і эміграцыйныя патокі польскага насельніцтва на ўсход, прычым менавіта на паўднёвым кірунку – Валынь, паўднёвыя раёны Беларусі…». У гэтым аспекце ўзнікнення Лельчыц (першапачатковае Ленчыц) вучоны тлумачыць наступным чынам : «Лельчыцы-гэта перанесеная назва, з’яўленне якой звязана з польскімі перасяленцамі, якія абгрунтавалі невялікае пасяленне і назвалі яго так у гонар сваёй былой малой радзімы...». У бліжэйшых ад Лельчыц вёсках Дубніцкае, Данілевічы, Усаў да гэтага часу жывуць нашчадкі палякаў. У саміх Лельчыцах у раёне вуліц Пакрышкіна, Каўпака таксама ёсць месца, якое ранней жыхары называлі «Польскае». Так што і гэтая версія таксама здаецца зусім рэальнай. Тым, хто цікавіцца гістарычнымі раманамі, гэтая кніга будзе вельмі цікавай. Тут паказана эпоха барацьбы палякаў супраць нямецкіх заваёўнікаў, у прыватнасці апісваюцца падзеі Грундвальскай бітвы.
     Навуковыя звесткі сведчаць аб тым, што наш палескі фальклор, народна-прыкладное мастацтва самыя багатыя ў Еўропе. Ну, а калыскаю Лельчыцкага фальклору прынята лічыць вёску Тонеж.
     Аб песенным мастацтве гэтай вёскі напісана вельмі шмат артыкулаў, навуковых прац, кніг, у тым ліку і кніга В.Палтаран «Чалавек на вятрах часу», якая выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» у 1989 годзе.Сюды ўвайшлі нарысы аб людзях горада і вёскі "таго часу” г.зн. савецкага.        

     Жыхарам вёскі Тонеж прысвечаны нарыс «Дзівасіл».
«Тонеж – гэта Зініна, а затым і Янкава мара, запаветны куточак свету, дзе ім адкрылася тое адзінаіснае, адзіна важнае, вечнае і няўлоўнае, што завецца народнай душой і для чаго спакон вякоў і да сканчэння свету жыло і будзе жыць мастацтва…»
      У гэтым мастацкім нарысе ў мастацкай форме прасочваюцца вобразы вельмі шматлікіх жыхароў вёскі: Марыя Іванаўна Юркевіч – настаўніца мясцовай школы і яе муж Іван, славутая пявуння Ганна Вянгура, старшыня калгаса Макушэнка Аляксандр, муж і жонка Дубейкі, Хрысціна Дамашэвіч і інш.
     Амаль уесь дыялог у нарысе – гэта тонежскі, палескі, наш родны говар.  Аўтар здолела разгледзець і паказаць псіхалогію палешукоў, адлюстраваць іх філасофскі роздум. Увогуле, гэты нарыс – своеасаблівы роздум таго, што самае вялікае багацце нашага краю – гэта яго людзі. Вядома, сярод іх ёсць, як простыя людзі, так і дзеячы, на прыкладзе жыцця якіх вучацца іншыя чытачы аб іх у кнізе.
    Народныя святы, абрады, ігрышчы, гульні… Менавіта аб гэтым вядзе гаворку наш зямляк Лозка А.Ю., ураджэнец в.Прыбалавічы, у сваёй кнізе «Беларускі народны каляндар». Тут даюцца назвы гэтых свят, ужывальныя ў розных рэгіёнах Беларусі, у тым ліку і ў Лельчыцкім раёне. Апісанні дапаўняюцца прымаўкамі, песнямі і інш. фальклорнымі матэрыяламі.
«Калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не ведаеш, куды пойдзеш»-гаворыць народная мудрасць. І У.Ліпскі менавіта ў сваёй кнізе «Я» адказвае на пытанні: «Хто мы і адкуль?» Гэта праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод, пра глыбінныя карані нашых сем'яў, прозвішчаў, гербаў. Усё гэта ён паказвае на прыкладзе рода Ліпскіх, у тым ліку і лельчыцкіх Ліпскіх. Тут вы знойдзеце цікавы гістарычны, архіўны, дакументальны матэрыял.
     Звернемся зноў да класікі нашай савецкай літаратуры – да кнігі А.Сцяпанава «Порт-Артур».
   Радавому чытачу, вядома ж, і ў галаву не можа прыйсці, што тут можна прачытаць аб нашым земляку. Але, тым не менш, можна запэўніць, што гэта менавіта так.
   Гэта гістарычны раман, у якім расказваецца аб гераічнай абароне рускімі салдатамі і афіцэрамі крэпасці «Порт-Артур» у час руска-японскай вайны (1904-1905гг.).
   Аўтар, які быў сведкам тых падзей, піша: «Местный сердцеед, командирский адъютант Коля Юницкий, на ломаном французском языке дирижировал танцами, на ходу отпуская комплименты дамам».
Вось гэты Мікалай Юніцкі не хто іншы, як Сцяпанаў А. Порт-Артур.-С.7 жыхар вёскі Першамайск Міхаіл Мікалаевіч Юніцкі (1881-1939). На жаль, яго ўжо даўно няма, але ў яго біяграфіі ёсць менавіта такі факт. У час руска-японскай вайны ён служыў у царскай арміі, удзельнічаў у абароне Порт-Артура, быў ад'ютантам у генерала Белага, які камандаваў рускай артылерыяй.
   І паколькі раман гістарычны, абгрунтаваны на канкрэтных падзеях, фактах і тварах, то мы з гонарам можам гаварыць, што імя нашага простага, нічым не прыкметнага земляка зафіксавана ў гісторыі.
Вядома ж, навечна ў гісторыю нашага краю будуць упісаны імёны людзей, якія праславілі наш край сваёй творчасцю. У першую чаргу - гэта нашы прафесійныя пісьменнікі Іван Колас і Мікалай Капыловіч.
   З творчасцю М.Капыловіча, ураджэнца в.Астражанка, многія жыхары Лельчыцкага раёна знаёмы. Яго пяру належаць такія вядомыя кнігі аповесцей і расказаў, як «Чужы сваяк», «Скрозь жывуць людзі», «Засада», «Дні ціхай восені».
   Але ўсё ж для нас, яго землякоў, самым галоўным у яго творчасці з'яўляецца тое, што ад першага апавядання да твораў апошняга часу – усё напісанае пранікнута любоўю да свайго краю і прысвечана хараству нашага Палесся. Гэта асабліва выразна прасочваецца на яго апошніх творах, на такіх як цыкл нарысаў-замалёвак «З чарнобыльскага блакнота», лясная аповесць «Палескае лета», штрыхі да партрэта і гісторыі в. Астражанка «Мая Астражанка»,дакументальная аповесць «Лельчыцкі край». Гэтыя ўсе работы не былі выдадзены асобнымі выданнямі, але яны друкаваліся ў многіх літаратурна-мастацкіх часопісах, а таксама ў раённай газеце «Светлае жыццё».
    «…Апошнім часам, тут, у горадзе, мне усё часцей і часцей сніцца Лельчыцкі край. Яго лясы і балоты і рэчка Убарць. Тут, у лясным краі, нарадзілася мая любоў да радаснай прыроды, да роднай палескай зямлі, да Лельчыцкага краю…».
   Менавіта ў творах сваіх землякоў заўсёды можна прачытаць мілыя сэрцу радкі: «…Я быў у многіх краінах. Але нідзе так лёгка не дыхаецца, так лёгка не пішацца, як на берагах нашай ціхай мілай сэрцу Убарці…»
   Гэтыя словы належаць І.Коласу – славутаму нашаму земляку, пісьменніку, Герою Расіі, ураджэнцу в.Картынічы. Ён напісаў шмат вядомых усім нам кніг, такіх як «Вяртанне з пекла», «Скачок у цемнату», «Рэйкавая вайна», «Па заданню цэнтра» і інш. Усе яны аб Вялікай Айчыннай вайне. У ваенных аповесцях І.Коласа выдадзены вобразы многіх партызан і разведчыкаў, з кім аўтару давялося сустрэцца на дарогах вайны, у тым ліку, вядома ж, сваіх землякоў– партызан Лельчыцкай партызанскай брыгады, якой ён камандаваў у першыя гады вайны. Кожны жыхар Лельчыцкага раёна, узяўшы ў рукі любую з яго кніг, абавязкова сустрэне тут вядомыя назвы вёсак, прозвішчы і імёны вядомых у раёне людзей, удзельнікаў партызанскага руху.
   Любоўю да роднай зямлі прасякнуты расказы аб мірным жыцці сваіх землякоў, якія сабраны ў кнізе «Вяртанне з пекла».
   Пра самога пісьменніка вельмі шмат пісалі і пішуць у газетах і часопісах, але адным з самых важных падзей у яго жыцці з'яўляецца тое, што яго імя ўвекавечана ў вядомай кнізе А.Чакоўскага «Перамога».
   Гэта гістарычны, палітычны раман, у якім аўтар звязвае ў адно дзве вялікія гістарычныя эпохі: лета 1945г. – Патздамская канферэнцыя і лета 1975г., калі ў Хельсінкі быў падпісаны дагавор аб Еўрапейскай бяспецы і супрацоўніцтве.
Побач з такімі тытанамі Вялікай вайны, як Чэрчыль, Рузвельт, Сталін, а таксама многімі маршалами і генераламі, і другімі героямі гэтага рамана, тут можна сустрэць і імя разведчыка Івана Коласа.
Гэта імя аўтар звязвае з падзеямі варшаўскага паўстання 1944 г. Усё менавіта так і было, як выказана у рамане. Менавіта за гэту варшаўскую аперацыю Іван Колас атрымаў сваю зорку Героя.
   Але не толькі ў празаічных творах мастацкай літаратуры можна прачытаць аб нашым краі. Яшчэ больш хараство нашай палескай глыбінкі апяваюць у сваіх вершах вядомыя беларуския паэты М.Башлакоў, Ю.Фатнеў, Б.Срынчан, І.Кірэйчык, Р.Барадулін, Г.Говар, Н.Ткачоў, В.Коўтан, а таксама многія нашы непрафесійныя мясцовыя паэты: А.Лісіцкі, Д.Сечка, у якіх выйшлі свае кнігі вершаў («Сны ля Убарці» А.Лісіцкага і падбор вершаў Д.Сечка «Цана хлеба» у кнізе «Добрымі вачамі»), а таксама А.Сцёпін, В.Масюкоў, О.Коваль, І.Абрамовіч, А.Лозка і інш.

    Вершы многіх нашых мясцовых паэтаў сабраны ў кнізе вершаў паэтаў Лельчыцкага краю «Натхненне». 

    Каму не вядомы наш палескі гумар! Не толькі у славутых Аўцюках, але і ў нас, на Палессі, пачуццё гумару – неад'емная частка нашага жыцця. Амаль у кожнага гэта пачуццё ёсць у той ці іншай меры. Было яно і ў Паўла Ўладзіміравіча Шыбута. З нашым краем яго звязвае тое, што каля 10 гадоў свайго кароткага жыцця ён прапрацаваў у нашай раённай газеце, хаця нарадзіўся ў в.Палужжа Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Талент гумарыста меў ад Бога. Ёсць такая думка ў літаратурных кругах, што менавіта ён першым паклаў пачатак сатырычнай мініяцюры ў беларускай літаратуры. Яго кнігі «Кароткай чаргой» і «Абыдзеныя славай» былі першымі веснікамі гэтага жанру.
     Калі хто любіць пажартаваць – пачытайце, не пашкадуеце. Тут вы знойдзеце тонкі, прыродны, народны гумар, вобразную сакавітую мову. Высмеяныя Паўлам Ўладзіміравічам недахопы, жыццёвыя сітуацыі не страцілі сваёй актуальнасці і зараз.
    І вядома нельга не ўспомніць аб самых галоўных кнігах, у якіх можна знайсці ўсё аб нашым раёне. Гэта своеасаблівыя энцыклапедыі гісторыі і культуры нашага краю – кніга «Памяць. Лельчыцкі раён» і «Хроніка Убарцкага Палесся».

   Матэрыял для кнігі «Хроніка Убарцкага Палесся» сабраў і выдаў наш зямляк, ураджэнец г.п.Лельчыцы, А.І.Атнагулаў.
Палессе! Гэта бясконцая і вечная тэма. Бясспрэчна, мы яшчэ не раз пачуем аб Лельчыцкім краі і яго людзях на старонках кніг.
Начны закончан шлях,
Аднавіліся сустрэчы
Распутаных ценяў над Убарцю-ракой
Спіць багатым сном
Край запаведны Лельчыц,
Невядомай зямлі падораны спакой.
П.Касьяненка

ЛІТАРАТУРА:
1. Башлакоў М. Світальныя коні: Старонкі выбранай лірыкі /Прадм. Ю.Фатнева.-Гомель: РПУП «Полеспечать», 2001.-112с.
2. Беларускі народны каляндар/Аўт.-уклад. А.Ю.Лозка.- Мн.: Полымя, 1992.-205 с.: іл.
3. Капыловіч М. Чужы сваяк: Аповесці і апавяданні.- Мн.: Маст. літ., 1987 .-189 с.: іл.
4. Колос И. Возвращение из ада: Избранное.- М.: Совет ветеранов войны МПО РФ, 1996.-336с.
5. Ліпскі У.Я. Я:Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод.- Мн.: Беларусь, 1998.- 318с.: іл.
6. Лісіцкі А. Сны ля Убарці: Вершы.- Мн.: Маладосць, 1997.- 32с.
7. Натхненне: Вершы паэтаў Лельчыцкага краю / Склад. Г.Р.Лозка.- Мазыр, 1999.- 110с.
8. Палтаран В. Дзівасіл: нарысы.- Мн.: Маст. літ., 1974.-192с.
9. Палтаран В. Чалавек на вятрах часу: Публіцыстыка. Літ. крытыка.- Мн.: Маст. літ., 1989.- 342с.
10. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна.- Мн.: Паліграфафармленне, 2002.- 606с.: іл.
11. Сенкевич С. Крестоносцы: Роман.- Мн.: Маст. літ., 1983.- 654с.: ил.
12. Скобелев Э. Кристина: Повесть.- Мн.: Маст. літ., 1986.- 222с.
13. Степанов А. Порт-Артур: Роман.- Мн.: Маст. літ., 1985.- 606с.
14. Хроніка Убарцкага Палесся/ Аўтар-уклад. А.І.Атнагулаў; Навук. рэд. В.А.Насевіч.- Мн.: Тэхналогія, 2001.- 496с.: іл.
15. Чаковский А. Победа: Роман.- М.: Советский писатель, 1985.-832с.
16. Шыбут П. Абыдзеныя славай: Гумар і сатыра.- Мн.: Маст. літ., 1981.- 95с.