Image

“Абняўшысь цесна над  вадою”

Пра яшчэ адзін лясны цуд нават можна скласці песню. Як, напрыклад, прыдумаў народ песню пра рабіну і дуб. Толькі яна вельмі сумная. Бо ад каханай рабіны дуб расце далёка — за ракой шырокай. А вось лельчыцкія бярозка і дуб насуперак прыродзе ўз’ядналіся і растуць разам з аднаго кораня. Гэтае каханне можна ўбачыць на беразе Убарці, між вёскамі Мілашавічы і Баравое. Глыбока сімвалічна, што два дрэвы сталі адзіным цэлым.