Краязнаўчая гульня “Поле цудаў”

“Аб краі мілым, краі родным”

За месяц у бібліятэцы аформіць выставу “Аб краі мілым, краі родным”.

На выставе змясціць аб’яву: “Дарагі чытач!

Калі жадаеш стаць пераможцам краязнаўчай гульні “Поле цудаў” “Аб краі мілым, краі родным” і атрымаць галоўны прыз, звярні ўвагу на кнігі і матэрыялы аб родным Лельчыцкім краі”.

У бібліятэцы аформіць цытаты:

“Павага да мінулага свайго краю - вось рыса, якая адрознівае адукаванасць ад дзікасці”   А.С. Пушкін

“Як дрэва не можа жыць без карэнняў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі...” В. Ляшковіч

“Памятай: свету не зведаеш, не ведаючы свайго краю”.

Аб’ява аб мерапрыемстве:

Дарагія чытачы! ,

Роднаму краю прысвячае дзіцячая бібліятэка краязнаўчую гульню “Поле цудаў” “Аб краі мілым, краі родным”.

Усіх жадаючых прыняць удзел у гульні чакаюць цікавыя пытанні і, канешне, прызы. Запрашаем вас на “Поле цудаў”        у 11.00 гадзін

Для ўдзелу ў гульні запрашаюцца вучні 8-х класаў.

Сцэнарый:

Вядучы: Добры дзень, дарагія сябры! Сёння мы з вамі сустрэліся на бібліятэчным “Полі цудаў”.

Лепей за ўсё мне на свеце мясціна      

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном і на полі каліна...

Ціхае сонца, блакіты нябёс.

Родны кут!

Зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек зрабіў першыя крокі. Яна заўсёды мае асаблівую
прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі - самае дарагое, самае блізкае.

Вядучы: Палессе...

Як чаруючая песня,
Запаланіла музыкай мяне.
I журавы ў блакітным паднябессі
Курлычуць на радзімай старане.

Штогод яны вяртаюцца здалёку

Сюды, да журавінавай журбы,

I над разводдзем рэк плыве высока
Крык вернасці Радзіме і любві.

На Палессё

Душою імкнуся,
Дзе гагочуць
У Лельчыцах гусі

 

I ля Убарці

Хлопаюць крыламі.

Там усё мне

Такое мілае...

Гэтыя лірычныя, кранаючыя сэрца радкі Міхася Башлакова прысвечаны нашай
Лельчышчыне, нашай маленькай Радзіме. Дзівоснаму краю, чароўнаму, як сівая легенда.

А якія цікавыя і разнастайныя прыродныя багацці нашага краю! Непаўторны край,
родныя далі! Колькі ў іх пяшчоты, колькі кранаючага і роднага! Якое цуда- родная зямля!

3 цікавымі гістарычнымі фактамі, якія датычацца нашага раёна, вас пазнаёміць
бібліятэкар         бібліятэкі.

Вядучы: Сённяшнюю краязнаўчую гульню “Аб краі мілым, краі родным” мы прысвячаем ёй - роднай зямлі. Каб выбраць з прысутных 9 удзельнікаў гульні, мы падрыхтавалі пытанні краязнаўчага характару. Той, хто правільна адкажа на адно з пытанняў, становіцца ўдзельнікам гульні. I, калі ласка, каб не было непаразуменняў, адказвайце па чарзе.

Адборачныя пытанні:

1.Назавіце аўтара гэтых радкоў.

“У ціхіх Лельчыцах

Сэрца лечыцца”.

(народны паэт Беларусі Р. Барадулін)

2.Назавіце прозвішча заслужанага настаўніка БССР, які працаваў у школе № 2 г.п.
Лельчыцы. (Некрашэвіч Мацвей Данілавіч)

3.Адна з вуліц г.п. Лельчыцы названа ў гонар Героя Савецкага Саюза і Героя
Чэхаславакіі. Як яго прозвішча? (Ян Налепка)

4.У памяць аб якой падзеі ўстаноўлены памятны знак у скверы мікрараёна г.п.
Лельчыцы? (да 10-годдзя аварыі Чарнобыльскай АЭС)

5.Якое адзінае ў Беларусі радовішча крышталічных парод, якія выходзяць на зямную
пархню, знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна? (Г'лушкавічы)

6.Назавіце прозвішча заслужанага ўрача БССР, які працаваў улЛельчыцкай раённай
бальніцы ў 50-70 гады і ў чый гонар названа адна з вуліц г.п. Лельчыцы.

(Мікалай Пятровіч Казлоў)

7.У памяць аб якой падзеі, якая адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лельчыцах, устаноўлена мемарыяльная дошка ў фае кінатэатра “Партызан”? (у памяць аб разгроме ў 1942 г. партызанскім злучэннем пад кіраўніцтвам Каўпака фашысцкага гарнізона ў г.п. Лельчыцы).

8. Назавіце прозвішча кіраўніка Лельчыцкага маладзёжнага падполля, якое дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны гэты чалавек працаваў дырэктарам раённага Дома культуры (Мікалай Васільевіч Кудзін)

9. Як называецца помнік прыроды рэспубліканскага значэння, частка якога знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна? (Нацыянальны парк “Прыпяцкі”)

10. Ураджэнец вёскі Картынічы, праслаўлены разведчык у гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Расіі - у 1993г. за ваенныя подзвігі атрымаў званне Герой Расіі. У наш час вядомы пісьменнік, аўтар такіх кніг, як “Возвраіценне нз ада”, «Прыжок в темноту», «За час до рассвета». Пра каго ідзе размова, як яго прозвішча? (Іван Андрэевіч Колас)

11. Ці ведаеце вы прозвішча вядомага беларускага пісьменніка, ураджэнца вёскі
Астражанка, члена Саюза пісьменнікаў Республікі Беларусь? (Мікалай Капыловіч)

12. Хто быў апошнім уладальнікам маёнтка Лельчыцы, у якога на Палессі налічвалася
болей за 100 000 гектараў зямлі? (Тышкевіч Фелікс Есіпавіч)

13. Хто з вас ведае прозвішча вядомага беларускага пісьменніка, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны некаторы час скрываўся паранены на тэрыторыі нашага раёна? Аўтар кніг “Сустрэнемся на барыкадах” (Піліп Пестрак)

14. Ад прозвішча якога князя пайшла назва Лельчыцы (аб гэтым сведчыць адна з версій узнікнення назвы Лельчыцы)? Гэты князь з’яўляўся сынам князя Уладзіміра Альгердавіча, які ў сваю чаргу быў братам польскага караля Ягайлы. Размова ідзе пра час Вялікага княства Літоўскага, канец 14 стагоддзя (1395 г.) (Аляксандр Алелька)

Вядучы: Вось у нас ужо і вядомы тройкі ігракоў. Першая тройка, калі ласка, займіце свае месцы. I яшчэ хачу звярнуць вашу ўвагу, што ўсе словы з заданняў будуць на беларускай мове.        

Заданне першай тройцы:

Асноўнай воднай магістраллю Палесся з’яўляецца Прыпяць з прытокамі Пінай, Ясельдай, Пціччу, Сцвігай, Убарцю і іншымі. Ім у сваю чаргу даюць ваду малые рэчкі, рачулкі. Ітак, заданне. Як называецца маленькая рэчка, якая з’яўляецца прытокам Убарці і працякае каля/ вёскі Картынічы, іншая назва яе - Балотніца (С в і д о в е ц)

Заданне другой тройцы:

3 флоры Беларусі за апошнія 100-150 гадоў знікла шмат відаў раслін. Многія віды раслін, арэалы якіх скараціліся, знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Ёсць такія расліны і на тэрыторыі нашага раёна. Ітак, заданне: як называецца расліна? Род вечназялёных і лістападных кустоў і невялікіх дрэў сямейства верасовых. Вядома каля 1000 відаў, з іх на Беларусі адзін дзікарослы - рэдкі рэліктавы від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Лісце чарговае, суцэльнае. Кветкі ў парасонападобных шчытках. Чашачка маленькая. Плод - каробачка. Размнажаецца насеннем і вегітацыўна. Расце групамі ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі (больш значныя ў нас, у Лельчыцкам раёне) (Рададэндран жоўты)

Заданне трэццяй тройцы

У наступным заданні размова пойдзе пра адну вёску нашага раёна. Ёй больш за 100 гадоў. Як напісана ў летапісе вёскі, першыя пасяленцы тут з’явіліся пасля адмены прыгоннага права, калі сяляне маглі засяляць новыя землі. У тыя часы на месцы вёскі рос вялікі прыгожы лес, у якім было многа звяроў і птушак. Хутаране займаліся паляваннем. Аднойчы паляўнічыя пакінулі ў лесе агонь, ад якога ўзнік пажар. I на тым месцы, дзе выгарэў лес, пачалі сяліцца людзі.

Вёска вырасла як бы на востраве: з аднаго боку - бясконцыя бало'Ры, а з другога - лес, багаты на грыбы і ягады. Мала хто ведаў гэтую вёску, якой не было ні на адной карце, і да якой было цяжка дабрацца па лясных дарогах, хіба толькі летам, як высахне, ці зімой, як замерзне дарога.

Але ў канцы 70-х гадоў 20-га стагоддзя пачалося будаўніцтва новага саўгаса “Ударны”. Была пракладзена дарога, асушаны балоты, пабудаваны комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы. I гэтая невядомая вёска атрымала назву “Ударнае” - стала прыгожай, сучаснай. А цяпер пытанне: як раней называлася вёска Ударнае?

(А с м а л е н і к)        

Вядучы: А цяпер, дарагія гледачы, заданне для вас.

Палессе!..Цяжка ўявіць сабе гэты край без балот, азёр. Раней, калі не было дарог, цяжка было дабрацца праз балоты ад адной вёскі да другой. I людзі тады рабілі насціл з бярвення, галля, ламачча для пераезду цераз балота ці гразкае месца. Адкажыце, як называўся гэты насціл?

(Г а ц ь)

Вядучы: Вось наша гульня і падышла да фіналу. Пераможцаў у тройках просім заняць месца каля кола цудаў.

Заданне для фінальнай гульні

Увага! Слухаем заданне:

“Паміж вёскамі Сіманіцкая Рудня і Новае Палессе ёсць гарыстая мясцовасць. Адпаведна легендзе “Востраў - звон”, якая бытуе на Лельчышчыне, раней, у час мангола-татарскага нашэсця, на гэтым месцы палешукі перамаглі захопнікаў-рабаўнікоў. 3 той пары гэтае месца пачалі называць...” Ітак, як называецца гэтае месца? (П а б е д н а е)

Вядучы: Давайце ўсе разам павітаем пераможцу гульні. I яму прапаную згуляць у супер- гульню.

Заданне для супергульні

Як чаруючая песня, як журчанне вясновага ручая, якіх у нас шмат на Палессі, гучыць наша беларуская мова. Але ў кожнай мясцовасці ёсць своеасаблівыя дыялектныя словы, якія болып ужываюцца ў тым месцы, дзе ўзніклі. Як кажуць, што ні сяльцо, то слаўцо.

А вось і заданне:

Па-французску - кузнна, па-руску - двоюродная сестра, а як такую сваячку называюць у нас наЛельчышчыне? (Сеструхна)

(калі не зможа адразу адказаць, то дазволіць адкрыць тры літары, калі яны ёсць у слове)

Вядучы: Яшчэ раз шчырыя віншаванні пераможцы гульні. Спадзяюся, што ўсім вам - і ўдзельнікам і гледачам - было цікава і не сумна сёння на полі цудаў.

I скончыць мне хочацца словамі А. Бачылы пра родны край:

Без цябе нават мара здаецца безкрылаю,

Без цябе і ў жыцці не пакінуў бы след...

Ды я знаю, што птушкі вяртаюцца з выраю

У тыя гнёзды, адкуль выпраўляліся ў свет.