Помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Данілевіцкі цар-дуб»
“Я чуў даўно, што недзе на Палессі
Стаіць Цар-дуб у гушчары лясным,
Што верхам ён урос у паднябессе,
У зямлю пусціў глыбока карані.
Адзіны ён такі на белым свеце,
Магутны, грозны, як сапраўдны цар.
Не ўскалыхне галін шалёны вецер,
Хаця вакол гайдаецца абшар”.
Міхась Башлакоў
Цар – дубам назваў народ у Лельчыцкім раёне каля вескі Данілевічы велічавы помнік прыроды, што стагоддзямі здзіўляў і здзіўляе людзей сваімі небывалымі памерамі. Вышыня – 32 метра Дыяметр – 1,6 метра Акружнасць – 4,5 метра.Статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння цар-дуб атрымаў у 1963 годзе. У 2007 годзе дуб «Данілевіцкі» быў абвешчаны прыродным помнікам Беларусі рэспубліканскага значэння.
Месцазнаходжанне помніка прыроды:
51º47'44,5'' п.ш.
28º00'37,9'' у.д.
Лельчыцкі раён За 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Данілевічы.
На землях ляснога фонду: ЭЛОХ «Ляскавічы», Данілевіцкае лясніцтва Узрост цар-дуба паблізу в. Данілевічы Лельчыцкага раёна складае прыкладна 320 гадоў.