Новы пасляваенны этап у жыцці Лельчыц
Страшную карціну разбурэння ўяўляў сабой Лельчыцкі раён пасля вызвалення. Усе вёскі раёна былі спалены. З 7314 двароў, якія меліся да вайны ў раёне, 7305 з усімі надворнымі пабудовамі былі спалены і разбураны фашыстамі. У райцэнтры Лельчыцы з 473 двароў усе былі спалены і разбураны. Адразу ж пасля вызвалекння ў Лельчыцы прыбыла Лельчыцкая партызанская брыгада, падпольны райком КП(б)Б, якія неадкладна прыступілі да аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Аб гэтым яскрава сведчыць загад па Лельчыцкай партызанскай брыгадзе аб мерах па аднаўленню гаспадаркі ў Лельчыцкім раёне, выдадзены 22 студзеня 1944 года. Лельчыцкая зямля шчодра паліты крывёю сыноў і дачок усіх народаў былога Савецкага Саюза. На тэрыторыы раёна знаходзяцца больш за 40 брацкіх магіл, у якіх пахаваны каля 600 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, што загінулі пры вызваленні раёна ці памерлі ад ран у шпіталях, у студзені – лютым 1944 года, а таксама больш за 2000 мірных жыхароў, растраляных і спаляных фашыстамі. Цяжкімі шляхамі вайны ў складзе Чырвонай Арміі прайшлі каля 3000 жыхароў раёна. Яны ўнеслі важкі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў і дасягненне перамогі. 2676 з іх аддалі самае дарагое – сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Айчыны. У партызанскіх атрадах і падполлі загінулі 350 народных мсціўцаў і членаў іх сямей. 1790 лельчукоў былі ўгнаны ў фашысцкае рабства ў Германію, 155 з іх не вернуліся дадому. З сярэдзіны 1950-х гг. Пачынаецца новы этап у жыцці насельніцтва раёна. Крыху адчуваліся першыя прыкметы змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. Вярталіся дамоў рэпрасаваныя, але большасць сем’яў атрымала толькі пісьмы-абвесткі. Ціхай і “сарамлівай” назвалі тую рэабілітацыю: арыштоувалі з вялікай ганьбай, а пра рэабілітацыю даведаліся толькі родныя. Ды і хто мог ужо замяніць братоў, бацькоў, мужа. Змены адбываюцца заўважнымі. Павышаецца колькасць тэхнікі і спецыялістаў. Распачынаецца меліарацыя. Яна ў шэрагу месцаў да непазнавальнасці змяніла краявіды. На месцы балотаў прайшлі сучасныя дарогі, абапал якіх, раздзеленыя каналамі на квадраты, раскінуліся пасевы бульбы, буракоў, збожжа. Да 1965 года было меліяравана каля 19 тыс. га. Правапнавана больш як 52 тыс. кіслых глеб. Гэта і іншыя мерапрыемствы па узняцці ўрадлівасці палёў далі магчымасць па папярэдніх падліках атрымаць ураджай збожжа ў 1965 г па 23,8 ц. з гектара, а бульбы – 160 ц. (нечувальные лічбы для вяскоўца пачатку ХХ ст.). У 1986 годзе не абмінула Лельчышчыну і Чарнобыльская трагедыя, якая пакінула свой чорны адбітак на нашай зямлі. Павялічыліся міграцыйныя працэсы. Але пры усім тым жыхары раёна працуюць, жывуць і спадзяюцца зноўтакі на лепшае. Да вайны на тэрыторыі раёна не было ніводнага прамысловага прадпрыемства. У сярэдзіне 1960-х гг. меліся меліярацыйныя прадпрыемствы, райсельгастэхніка, цагельныя заводы і інш. Каля в. Глушкавічы ў 1975 годзе ўступіў у строй адзін з буйнейшых на Беларусі заводаў па вытворчасці шчэбню. На вёсцы працавалі тысячы трактароў і машын. Былі адбудаваны цэнтральныя сядзібы калгасаў. У дамах з’явіліся халадзільнікі, тэлевізары. Наладжаны рэгулярныя аўтобусныя маршруты Лельчыцы – Мазыр, Лельчыцы – Мінск. Павялічвалася колькасць спецыялістаў, што заставаліся працаваць на сваёй маленькай радзіме.пры гэтым многія з юнакоў і дзяўчат Лельчыцкага раёна ўздымалі цаліну, працавалі на будоўлях Карэліі і Сібіры, Далёкага Усходу. Нельга сказаць, што не было цяжкасцей і расчараванняў. Але кожнае з пакаленняў імкнулася глядзець на перад, жыць найперш для сваіх дзяцей. Наш пасёлак славіцца добрымі справамі і цудоўнымі людзьмі. Нам ёсць кім і чым ганарыцца. Лельчыцкая зямля ўзгадавала сваіх вучоных, пісьменнікаў, артыстаў, генералаў, герояў, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў, заслужаных работнікаў і іншых працавітых і творчых людзей. Яны - гонар нашай зямлі. Гэта: Канопліч П.І. – Герой Сацыялістычнай працы, Капыловіч М.Ф. – член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года, Колас І.А. – Герой Расіі, член Саюза пісьменнікаў, Шыбут П.У. – паэт БССР. Заслугоўваюць увагі і нашы настаўнікі: Курдо М.В., Некрашевіч М.Д.. Багаты і слаўны наш самабытны край народнымі талентамі. Многія ведаюць спевакоў з Лельчыц, Тонежа, Дзяржынска, Глушкавіч, Слабады і іншых вёсак. А колькі ў нашым раёне юных зорачак, у якіх яшчэ ўсё наперадзе! Хараство Лельчыцкай зямлі і раней, і зараз вабіць майстроў слова, жывапісцаў. А калі шчыра, мне здаецца, што такіх прыгожых мясцін, як у нашым краі, нідзе няма. А дарагія сэрцу яны, думаю, таму, што тут нарадзілася і зрабіла першыя крокі, тут прайшло дзяцінства, тут жывуць самыя блізкія і родныя людзі… І дзе б ні была, заўсёды спешаюся дамоў, каб сустрэцца і пагутарыць з бацькамі, якія заўсёды зразумеюць і дапамогуць, каб пачуць такое доўгачаканае: “Матулечка, я так па табе сумавала!..”.